Практыкаванне 1. Прачытайце выказванні пра значэнне рыторыкі як навукі аб аратарскім майстэрстве. Дайце пісьмовы адказ на пытанне “Для чаго чалавеку патрэбна авалодваць аратарскімі навыкамі?”.

 

1. Па – сапраўднаму красамоўны той, хто умее гаварыць пра будзённыя справы проста, пра вялікія – велічна, пра сярэднія – стылем, прамежкавым паміж абодвума. Цыцэрон

2. Красамоўства ёсць мастацтва аб усякай дадзенай матэрыі “красно” (прыгожа) гаварыць і тым схіляць іншых да свайго меркавання. М.Ламаносаў

3. Па сутнасці для інтэлігентнага чалавека няўменне красамоўна гаварыць можна лічыць такой жа непрыстойнасцю, як не умець чытаць і пісаць… А.Чэхаў

Практыкаванне 2. Абазначце націск у словах. Вызначце, ці назіраюцца ў маўленчай практыцы адхіленні ад акцэнталагічных нормаў пры выкарыстанні гэтых слоў.

 

Грамадзянін, беларусы, развіты, высокаразвіты, каменны, падпарадкаванне, гліняны, чатырнаццаць, статуя, хабар, хіба, крыху, крапіва, эксперт, дыспансер, шэсцьдзесят, цяжар, статут, ваганне, імя, дакумент, выпадак, слабы, квартал, навіна.

Практыкаванне 3. Запішыце, якія формы звароту вы выкарысталі б у ходзе

 

а) выступлення:

- перад ветэранамі вайны і працы на ўрачыстым сходзе;

- з віншавальным словам да настаўнікаў, бацькоў, сяброў;

б) лекцыі:

- у працоўным калектыве станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў;

- у школьным асяроддзі.

Практыкаванне 4. Складзіце некалькі сказаў, выкарыстоўваючы дадзеныя формы актывізацыі ўвагі.

 

Мне хочацца звярнуць вашу ўвагу на …

Як было ўжо сказана вышэй …

Я толькі коратка выклаў сутнасць справы. Далей я спынюся на дэталях, якія маюць важнае значэнне …

Як вы ўжо маглі здагадацца …

Практыкаванне 5. Пабудуйце свае сказы па прапанаваным узоры.

 

Гэта праблема хвалюе многіх. Чаму? ..

Чаму я выбраў менавіта гэту прафесію? Таму што …

Гэты чалавек вядомы ўсяму свету. Чым жа ён вядомы?

Практыкаванне 6. У прапанаваных сказах знайдзіце і выпраўце моўныя памылкі.

 

У адзіночку Алесь Рыбка з таварышамі не змог бы выратаваць сцяг. У сувязі з хваробай прадаўца аддзел зачынены на абед. Вёска маніць сваёй прыгажосцю. На птушкаферме механізавалі раздачу кармоў, паенне і даенне. Неўзабаве я сеў за напісанне сваёй аўтабіяграфіі. У. Караткевіч багата зрабіў твораў на гістарычную тэматыку. Большая палавіна класа ўзяла ўдзел у алімпіядзе па матэматыцы. Гэта ёсць кропка перасячэння прамых ліній. Па ўсёй вобласці выпадуць ападкі ў выглядзе дажджу. У гарах крышталічна чыстае паветра. Да лічбы названых падзей належыць і гэта мерапрыемства. Давайце вызначым цэнтр цяжкасці. Назіраюцца паўторныя рэцыдывы гэтай хваробы.

 

Практыкаванне 7. Складзіце рабочы план выступлення на адну з тэм:

 

а) “Справа, якой я хачу прысвяціць жыццё”;

б) “Цэнасныя арыентацыі моладзі пачатку XXI стагоддзя”;

в) “Як знайсці сваё прызначэнне?”

Практыкаванне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, расстаўце знакі прыпынку.

 

Хороший слесарь-ремонтник это тот кого «тянет» к технике кто хорошо «держит в уме» ясные представления о деталях узлах механизмах машинах инструментах. И не только «держит» но и мысленно оперирует ими руки подчиняются голове и прежде чем они станут «золотыми» «золотой» должна стать голова.

Практыкаванне 9. Прачытайце прамову М.Танка на адкрыцці ў Мінску семінара перакладчыкаў беларускай літаратуры на замежныя мовы. Прааналізуйце яе па наступным плане:

1. Вызначце мэту прамовы (праінфармаваць, пераканаць, пабудзіць або пазабаўляць слухачоў).

2. Акрэсліце кампазіцыю прамовы. Як прамоўца развівае тэму, як раскрывае асноўную думку, дае вытлумачэнні?

3. Вызначце асноўную тэму прамовы.

4. Назавіце галоўныя ідэі, якія раскрываюць тэму.

5. Якія аргументы, доказы, прыклады, аналогіі, лічбы, цытаты прыводзяцца ў прамове?

6. Як заканчваецца прамова?

ШАНОЎНЫЯ ТАВАРЫШЫ!

Усе мы рады шчыра прывітаць вас — нашых дарагіх сяброў, пасланцоў добрай волі, і ад імя беларускіх пісьменнікаў падзя- каваць за тое, што вы знайшлі час сабрацца на шматпакутнай і гераічнай зямлі Беларусі. Сабрацца з адной мэтай — далейшага ўмацавання творчых сувязяў між нашымі літаратарамі.

Якімі б ні былі добрымі ці выдатнымі самі па сабе творы беларускай літаратуры, без добразычлівага і зацікаўленага стаўлення да іх нашых калег-перакладчыкаў, без вашага высо- кага прафесіяналізму дарога гэтых твораў да іншамоўнага чытача не была б такой вабнай і шырокай, якой яна стала асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі.

Справа перакладу — гэта не нейкае сезоннае мерапрыемства ці аднаразовая кампанія. Гэта — праца, якая пачалася ў міну- лых стагоддзях і разлічаная не на адно пакаленне майстроў слова. Справа перакладу — творчая, а творчасць — гэта перш за ўсё праца нястомная, апантаная, натхнёная, інакш бы ёй не займаліся вялікія майстры прыгожага пісьменства кожнага народа. Паміж вытокам і вынікам перакладчыцкай творчасці — складаны працэс пераўзнаўлення, перавыяўлення жыцця, за- сведчанага мастаком у вобразнай тканіне твора, які перакла- даецца. Тэарэтыкі перакладу лічаць, што добрыя пераклады тыя, якія перадаюць не слова ў слова, а пераўзнаўляюць паэзію на паэзію.

Сённяперад перакладчыкамі, як і перад усімі літаратарамі, назбіралася шмат праблем. Мы спадзяёмся, што гэтая нарада- семінар стане значнай вяхой на шляху ўмацавання нашых творчых і чалавечых кантактаў

 

Практыкаванне 10. Падрыхтуйце прамову на тэму “Аўтамабіль – не раскоша, а вораг нашага здароўя”. Мэта прамовы: пераканаць слухачоў у неабходнасці фізічных заняткаў, працяглай хадзьбы, плавання для чалавека любога ўзросту.