Практыкаванне 1. Прачытайце тэкст. Складзіце і запішыце яго план. Што новага вы даведаліся пра развіццё беларускай мовы з дадзенага тэксту?

 

Славянскія мовы — пятая па распаўсюджанасці на Зямлі група моў. На іх гавораць больш за 300 мільёнаў чалавек. Сярод іншых моўных сем"яў славянскія мовы вызначаюцца значнай блізкасцю, якая ў некаторых выпадках даходзіць да простага падабенства. Сёння існуе 13 славянскіх нацыянальных літаратурных жывых моў: беларуская, руская, украінская, польская, чэшская, славацкая, ніжня- і верхня-лужыцкая, сербская, харвацкая, славенская, балгарская і македонская.

Непасрэдны продак сучасных славянскіх моў — агульнаславянская мова. У выніку рассялення славян у I тысячагоддзі н. э. на вялікіх тэрыторыях Усходняй Еўропы і Балканскага паўвострава яна пачала распадацца на асобныя дыялекты, з якіх пазней сфарміраваліся славянскія мовы. У залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця славянскіх моў, іх геаграфічнага месца на моўнай карце свету вызначаюць тры славянскія моўныя падгрупы: усходнеславянскую, заходнеславянскую і паўднёваславянскую.

Да ўсходнеславянскай падгрупы адносяцца руская, украінская і беларуская мовы. На іх гаворыць большая частка славянскага свету. Вялікае падабенства гэтых моў абумоўлена існаваннем адзінай крыніцы паходжання і цеснай узаемасувяззю на працягу стагоддзяў. Польская, чэшская, славацкая, лужыцкая і мёртвая палабская мовы складаюць заходнеславянскую падгрупу славянскіх моў. Усе жывыя заходнеславянскія мовы карыстаюцца лацінскай азбукай. Паўднёваславянскую падгрупу складаюць балгарская, македонская, сербская, харвацкая і славенская мовы.

Яркай з"явай у гісторыі нацыянальнай моўнай культуры беларускага народа была старабеларуская літаратурная мова. Яна складвалася паралельна з вылучэннем старарускай і стараўкраінскай літаратурных моў у выніку фарміравання трох братніх народаў — беларускага, рускага і ўкраінскага.

Перыяд фарміравання і развіцця старабеларускай літаратурнай мовы ахоплівае вялікі адрэзак часу. На працягу многіх стагоддзяў яна з"яўлялася афіцыйнай мовай Вялікага княства Літоўскага. У XVII стагоддзі (1696 г.) улады Рэчы Паспалітай забаранілі ўжываць беларускую мову ў афіцыйнай перапісцы. 3 гэтага часу развіццё старабеларускай літаратурнай мовы прыпынілася. Але яна з"явілася важным этапам на шляху пазнейшага складвання самабытнай беларускай літаратурнай мовы на народнадыялектнай аснове.

Сучасная беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі на базе народных гаворак пасля значнага перапынку ў пісьмовай традыцыі. Цяпер яна мае свае адметныя якасці, якія робяць яе асобнай — багатай і самабытнай — славянскай мовай.

Беларуская мова актыўна ўзаемадзейнічае з іншымі мовамі народаў свету, найперш з рускай, украінскай, польскай. У ходзе гэтага ўзаемадзеяння братнія мовы якасна і колькасна ўзбагачаюцца і ўзаемна развіваюцца.

Родная мова з"яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў і духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. На ёй выдадзены і кожны год друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, напісаныя айчыннымі і зарубежнымі аўтарамі, часопісы, газеты, шматлікія слоўнікі, даведнікі і інш. Абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь клапаціцца пра захаванне і развіццё скарбаў нацыянальнай мовы.(Беларуская мова. Энцыклапедыя.С.508, 531)

Практыкаванне 2. Прааналізаваць урыўкі, вызначыць, у якой ступені адлюстраваны ў іх:

а)фанетычныя і граматычныя рысыжывой беларускай гаворкі;

б)кніжна-славянскія моўныя элементы;

в)з’явы, абумоўлення ўплывам іншых моў;

г)ахарактарызуйце лексіку помніка з пункту гледжання яе паходжання і далейшага лёсу ў гісторыі беларускай мовы.

 

Понеже от прирождения Звери ходящие въ пустыни знають ямы своя, Птицы летающие по возъдуху ведають гнезда своя. Рыбы плавающие по морю и в рекахъ чують виры своя. Пчелы и тымъ подобная боронять ульевъ своихъ. Тако жъ и люди игде зродилися и ускормлены суть по бозе к тому месту великую ласку имають.

Протожъ и сия вдовица Иудифъ для места рождения своего, выдала есть живот свои на небеспеченство, но господь Богъ для доброго умыслу ея помочъ еи, яко непобедимого от людеи победила.

 

Практыкаванне 3. Дапоўніце стужку часу.

1. Канец III – пачатак II тыс. да н.э. – …

2. VI – VII стст. н.э. – …

3. 863 г. – …

4. 968 г. – …

5. IX – XIII стст. – …

6. XIV – XVII стст. – …

7. 1696 г. – …

Для даведак:

Перыяд распаўсюджвання пісьменнасці на старабеларускай літаратурнай мове, распад індаеўрапейскага маўленчага адзінства, пастанова Варшаўскага сейма аб забароне пісаць на старабеларускай мове, хрышчэнне Русі, распад агульнаславянскага моўнага адзінства, узнікненне і развіццё пісьменнасці на старажытнарускай мове, браты-асветнікі Кірыла і Мяфодзій стварылі першую славянскую пісьмовую мову.

Практыкаванне 4. Растлумачце значэнне тэрмінаў.

 

Укладная грамата, даравальная грамата, статут, метрыка, летапіс, хроніка, трыбунал, манускрыт, кірыліца, скорапіс, паўустаў.

 

Практыкаванне 5. Адкажыце на пытанні, выканайце заданні.

1. Тэрмін “залаты век беларускай гісторыі ўжываецца з прывязкам да … стагоддзя.

2. Назавіце творы якіх жанраў былі вядомы ў Старажытнай Русі.

3. Ахарактарызуйце моўную сітуацыю ў Вялікім княстве Літоўскім.

4. Якія графічныя сістэмы выкарыстоўваліся для запісу беларускіх тэкстаў?

5. Вызначце знешнія і ўнутраныя прычыны абмежаванага выкарыстання беларускай мовы.

6. Трасянка - …

 

Практыкаванне 6. Спішыце тэкст, расстаўце знакі прыпынку, дапоўніце яго звесткамі аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны.

Беларусы як і ўсе народы свету маюць сваіх выдатных сыноў. Фізічна адыходзячы ад нас у вечнасць яны духоўна застаюцца з намі. Прыкладам свайго жыцця сваім існаваннем яднаюць жывую повязь пакаленняў вечнасць і неўміручасць народа. Яны духоўныя павадыры і павадыры нацыі яе гонар і сумленне шчасце і радасць, надзея і боль.

Пакуль будзе існаваць жыццё на зямлі датуль сэрца кожнага беларуса будзе саграваць вечнае сонейка імя якому Францыск Скарына.

У нашым уяўленні Ф.Скарына першы беларускі Апостал. Гэта маральны прапаведнік настаўнік жыцця прарок бескарыслівы падзвіжнік самаадданы служка народа які нясе яму веды святло ісціну

 

Практыкаванне 7. Перакладзіце на беларускую мову наступныя сказы. Звярніце ўвагу на адрозненні ў будове рускіх і беларускіх канструкцый.

1. Был ли «золотой век» в истории белорусского государства?

2. Клим Смолятич был одним из образованнейших людей своего времени.

3. В 20-ые годы XX века язык идиш был одним из четырёх государственных языков Беларуси.

4. Молва об уме и красоте полоцкой княжны разнеслась далеко по полоцким землям.