Практыкаванне 1. Прачытайце. Складзіце план тэкста.

Калі чалавек умее размаўляць на якой-небудзь мове, то гэта яшчэ не азначае, што ён яе дасканала ведае. Беларуская мова багатая як па сваім слоўнікавым складзе, так і па колькасці граматычных форм і іх варыянтаў, па сваіх стылістычных рэсурсах. Да таго ж яна пастаянна развіваецца, у сувязі з чым змяняюцца нарматыўныя адзнакі розных моўных сродкаў.

Каб дасканала валодаць беларускай мовай, патрэбна вучыцца, умець слухаць і аналізаваць сваё маўленне і маўленне іншых людзей (асабліва ўзорнае), пастаянна карыстацца даведачнай літаратурай. Праца гэта па-сапраўднаму захапляльная і прыносіць задавальненне, таму што, пазнаючы мову, кожны з нас глыбей разумее складаную ўзаемасувязь мовы і грамадства, мовы і яе творцы — народа. Нельга ўявіць сучаснага інтэлігентнага чалавека без глыбокай культуры маўлення. Упэўненасць у сваім веданні літаратурнай мовы, уменне шукаць і знаходзіць адказы на пытанні, як лепей сказаць ці напісаць у пэўнай маўленчай сітуацыі, робіць больш зручнымі і паспяховымі зносіны на ўсіх узроўнях.

Практыкаванне 2. Выпішыце словы, у якіх вымаўленне і напісанне не супадае.

Вадкасць, рычаг, помпа, трубаправод, калодкі, махавік, цяга, пракладка, датчык, счапленне, газ, фільтр, рэдуктар, змазка, святло, клапан, рухавік, крывашып, магутнасць, шасцярня, гайка.

Практыкаванне 3. У прыведзеных словах устаўце літары.

a) е ці я

в…лічыня, г... н…ратар, с…кунда, в…дучыя колы, б... сконца, с…мнаццаць, с…гмент, дз…сяты, засц…рагальнік, рул…вое кіраванне;

b) о ці а

в…даўстойлівасць, выс…кавольтны, выс…камалекулярны, выс…качастотны, выс…катэмпературны, г…рачастойкі, ф…тадынаміка, ф…таграфічны, ст…градусны, адн…хвалевы;

c) с ці сс

ма…а, трансмі…ія, ша…і, пластма…а, па…ажыр.

Практыкаванне 4. Вызначце род назоўнікаў і запішыце іх парамі на рускай і беларускай мовах.

Узор выканання:плынь (ж.) – течение (м.)

Вага, лік, ланцуг, тыдзень, помпа, ціск, паветра, святло, пытанне, успамін, запіс, занятак, сродак, мэта, цікавасць, колькасць, адбітак, з’ява, пыл, посуд, прастора, насып, дроб, продаж, аб’ява.

Практыкаванне 5. Перакладзіце назвы дэталяў на беларускую мову. Да выдзеленых назоўнікаў падбярыце азначэнні.

СХЕМА СІСТЭМЫ ЗМАЗКІ РУХАВІКА

1 – канал подачи масла к газораспределительному механизму; 2 – главная масляная магистраль; 3 – канал подачи масла к подшипникам коленчатого вала; 4 – картер двигателя; 5 – фильтрующий элемент; 6 – корпус масляного фильтра; 7 – масляный насос; 8 – маслоприемник с сетчатым фильтром; 9 – поддон картера; 10 – пробка для слива масла

Практыкаванне 6. Запішыце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Укажыце словы, якія маюць варыянты.

Дакумент, каэфіцыент, архіпелаг, век, вопыт, тэрмін, ідэал, менталітэт, загад, сродак, імідж, дагавор, сусвет, курс, талент, кантынент, аналіз, кантракт, дарвінізм, кілаграм, махавік, ціск, выпуск.

Практыкаванне 7. Утварыце прыметнікі пры дапамозе суфіксаў, падбярыце адпаведныя назоўнікі.

Узор выканання: квадрат – квадратны, квадратны корань.

Іголка, ланцуг, кантакт, акумулятар, карбюратар, руль, цыліндр, поршань, упуск, трубка, вада, масла, тормаз, змазка, сістэма, тэхналогія, тэхніка, сетка,паліва.

Практыкаванне 8. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні і запішыце іх. Растлумачце напісанне суфіксаў дзеясловаў.

Овладевать знаниями, выписывать газеты, проветривать помещение, показывать пример, завязывать узел, подкармливать цветок, подписывать протокол, возглавлять отдел, выслушивать наставления, удваивать счёт.

Практыкаванне 9. Ад дзеясловаў утварыце ўласцівыя беларускай мове дзеепрыметнікі і запішыце іх.

Склеіць, прывесці, разаслаць, размясціць, засеяць, рассыпаць, выключыць, пацямнець, зжаць, купіць, распыліць, выцвісці, нарастаць, суправаджаць, адрамантаваць, развіваць, зведаць.

Практыкаванне 10. Перакладзіце на беларускую мову сказы і запішыце іх. Звярніце ўвагу на нормы ўжывання дзеепрыметнікаў.

1. Благодаря подогреву горючей смесидвижущейся по впускному трубопроводу, хорошо испаряется содержащееся в ней топливо.

2. Рулевым управлением изменяют направление движения автомобиля путём поворота управляемых колёс.

3. На большинстве автомобилей устанавливают поршневые двигатели внутреннего сгорания,преобразующие внутреннюю энергию топлива в механическую.

4.Центробежный водяной насос создаёт принудительную циркуляцию охлаждающей жидкости.

5.Развиваемое насосом давление ограничивает редукционный клапан.

Практыкаванне 11. Выпраўце памылкі ў тых словазлучэннях, дзе парушаны сінтаксічныя нормы. Запішыце іх.

Дзякуй вам, бачыў сваімі вачамі, у пяці кіламетрах ад горада, загадчык кафедры, прабачце мяне, хварэць грыпам, паджартоўваць над сабой, вышэй дрэва, пісаць на адрас, дзякаваць ўсіх прысутных, падобны да маці, кватэра ў тры пакоі, вызначыць на смак, гаварыць праз смех, адправіць у аптэку за лекамі, раз у тыдзень, вартаваць па начам.

Практыкаванне 12. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку. Растлумачце іх пастаноўку.

1. Махавік чыгунны дыск з цяжкім вобадам.

2. Мацаванне рухавіка да рамы павінна быць надзейным але пругкім каб вібрацыя рухавіка не перадавалася кузаву а перакосы рамы пры руху не выклікалі пашкоджання дэталей мацавання.

3. Рухавік ГАЗ-24 мацуюць у трох пунктах дзве у пярэдняй частцы рухавіка па яго баках адна ззаду пад заднім векам каробкі перадач.

4. Паліва якое паступае да помпы высокага ціску і фарсунак не павінна змяшчаць механічных прымесяў.

Практыкаванне 13. Адрэдагуйце сказы.

1. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці маецца шмат навукова-доследных інстанцый і вопытных гаспадарак.

2. Улады Міншчыны распачалі фінансаванне праектаў у вобласці малога і сярэдняга бізнеса.

3. У наступным годзе адбудзецца аб’яднанне двух брокерскіх фірм.

4. Атрымаўшы ад дырэктара вымову, падначаленымі былі зроблены сур’ёзныя вывады.

5. Прысутныя аддзякавалі арганізатараў канферэнцыі за добрую яе арганізацыю.

6. Раней вызначанага тэрміну з заданнем справіліся чатыры ліцэіста.

7. За выдатныя поспехі ў арганізацыі бізнесу нашаму калегу ўручылі залатую медаль.

8. Сустрэча з кліентам адбылася ў дваццаці кіламетрах ад Мінска.