Практыкаванне1. Перакладзіце на беларускую мову. Укажыце запазычаныя словы.

СХЕМА ГІДРАЎЛІЧНАГА ПРЫВАДУ ВЫКЛЮЧЭННЯ СЧАПЛЕННЯ І МЕХАНІЗМУ СЧАПЛЕННЯ

1 – трубопровод; 2 – нажимной диск; 3 – ведомый диск; 4 – маховик; 5 – коленчатый вал; 6 – картер сцепления; 7 – кожух сцепления; 8 – нажимные пружины; 9 – отжимные рычаги;10 – выжимной подшипник; 11 – первичный вал коробки передач; 12 – шестерня первичного вала;13 – вилка выключения сцепления; 14 – рабочий цилиндр; 15 – картер коробки передач;16 – главный цилиндр; 17 – педаль сцепления

Практыкаванне2. Разгледзьце табліцы. Выпішыце па два словы кожнай групы.

Табліца1

Лексікасучаснай беларускай мовы паводле паходжання

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Спрадвечнабеларускія словы

Запазычаныя словы

Індаеўра-пейскія словы

Агульнасла-вянскія словы

Усходнесла-вянскія словы

Уласнабела-рускія словы

са славянскіх моў

з неславянскіх моў

Да IV тыс. да н.э.

Час індаеўрапей

скай агульнасці

Маці, нос, сын, ноч, два, брат, сястра, сонца, снег, тры

Прыкладна2000 слоў

Падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх еўрапейскіх мовах

IV тыс. да н.э. –

VI ст. н.э.

Перыяд існавання славянскага адзінства

Рука, зуб, нага, вока, неба, лес, заяц, бяроза, дуб, ісці, піць, добры, жывы, воля, любоў

Падобна гучаць і пішуцца ва ўсіх славянскіх мовах

VI - XII стст.

Час падзелу славян на заходнюю, усходнюю і паўднёвую групы

Дзядзька, сям’я, пляменнік, куст, вяроўка, галка, снягір, ластаўка, сорак, гуляць,харошы

Падобна гучаць і пішуцца ў рускай, беларускай і ўкраінскай мовах

З XIV ст.

Беларуская мова існуе як самастойная славянская мова

Асілак, дрыгва, змрок, свята, вясёлка, журавіны, мілагучны

Існуюць толькі ў беларускай мове

- з рускай

- з польскай

- з украінскай

-са стараславян-

скай

- з нямецкай

- з англійскай

- з французскай

- з лацінскай

- са старажытнагрэ-часкай

Табліца2

Лексікасучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Лексіка сучаснай беларускай мовы

Агульнаўжывальныя словы

Словы абмежаванага ўжытку

Дыялектныя словы

Спецыяльныя словы

Жаргонныя словы

Тэрміны

Прафесіяналізмы

Ужываюцца ў розных сферах;

агульназразумелыя

жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д.

Абмежаваны ва ўжытку тэрыторыяй;

словы мясцовых гаворак

гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось)

Ужываюцца людзьмі пэўнай

спецыяльнасці, прафесіі

Ужываюцца людзьмі, аб’яднанымі агульнымі інтарэсамі, звычкамі, характарам дзейнасці

засыпацца, пара, бомба, шпора

Афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д.

таваразнаўства, выказнік, сінонім

Словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій

Тэрмінал(касавы тэрмінал),

венік(вінчэсцер),

мама (мацярынская плата)

Практыкаванне3. Размяркуйце словыўкалонкі табліцы. Патлумачце, якімі крытэрыямі вы карысталіся.

Спрадвечна беларуская лексіка

Запазычаныя словы

Індаеўрапейскія, агульнаславянскія словы

Уласнабеларускія словы

Абібок, араты, асілак, бровы, века, бяроза, волат, восень, бобр, жаніх, заяц, вуаль, гальштук, бусел, спёка, пігмент, шашлык, пяшчота, зямля, бацька, дождж, барэльеф, славуты, наконт, жолуд, вопратка, зацірка, карбюратар, кювет, дрымучы, знічка, трансмісія, рысора, шплінт, поршань, сімвал, чаромха, пляменнік, траўма, цяжар.

Практыкаванне4. Раскрыйце значэнне запазычаных слоў шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў.

Амплітуда, мадыфікацыя,функцыя, дыфузія, лайнер, шафёр, аналогія, вербальны, факультатыўны, кансэнсус, авангардны, баталія, вакантны, пауза, фіяска, камфартабельны, сэрвіс, траўма, сінхронны, сурагат, вібрыраваць, гуманны, сімптом.

Практыкаванне 5. Знайдзіце ў сказах словы іншамоўнага паходжання, замяніце іх беларускімі адпаведнікамі.

1. Паміж машынамі на магістралі вытрымліваецца пэўны інтэрвал.

2. Працяжнік патрэбна адрозніваць ад дэфіса.

3. Здымкі былі зроблены ў профіль і анфас.

4. Прынеслі вялікі рулон паперы.

5. Пасля доўгіх перамоў быў дасягнуты кансэнсус.

6. Да сустрэчы мы падрыхтавалі добры прэзент.

Практыкаванне 6. Якім з ніжэйпрыведзеных слоў рускай і ўкраінскай моў адпавядаюць уласнабеларускія?

Быстро – швидко, красивый – гарний, подсолнечник – соняшник, одеваться – одягатися, ветка - гилка, ужас - жах, торопить – квапити, путешественник – мандривець, подчёркивать – подкреслювати, совершенный – досколалий.

Практыкаванне 7. Размяркуйце тэрміны і прафесіяналізмы на асобныя групы ў залежнасці ад таго, да якой галіны навукі, тэхнікі ці прафесіі яны адносяцца. Кожную группу дапоўніце 3-4 словамі.

Абсерваторыя, акісленне, анод, арбіта, гейзер, гэблік, дах, зварка, звышправаднік, сфера, ізатопы, ізатэрма, кандэнсацыя, мерыдыян, мнагаграннік, нажоўка, страпілы, прыварыць, прыліў, баранка, замарозка, шапка (агульны загаловак), анастэзія, вакцына, мадыфікацыя, кок, фуганак, штаг (трос).

Практыкаванне 8. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сферу іх выкарыстання.

1. Васіль, паправіўшы дворнікі, хуценька сеў у машыну і паехаў у вёску па дзяцей.

2. “Дарэмна вы баранку круціце”, - шпільнуў Карней суседа.

3. Ён першы раз сеў за руль палутаркі.

4. Мічман загадаў аднаму матросу задраіць з левага борта ілюмінатары.

5. Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзем.

6. Ты – малайчына. Ты – проста – малаток!

7. “А мяне гэта не калыша…” – Валерка адвярнуўся, не глядзеў ні на яго, ні на зайца.

8.Счапленне ўстанаўліваецца на махавік, які з’яўляецца адным з яго вядучых дыскаў.

9. Калі еду на службовай і сяджу побач з шафёрам, то ўвесь час націскаю на “тормаз”.

10. У дзяцей канфармізм развіты ў большай ступені, чым у дарослых.

11.Індывідуальнасць– своеасаблівы і непаўторны жыццёвы шлях кожнага чалавека, умовы яго жыцця і дзейнасці.

Практыкаванне 9. У прыведзеных сказах падкрэсліце адной рыскай дыялектызм, дзвюма рыскамі-жарганізмы, трыма рыскамі-прафесіяналізмы.

Падкопваюць, выбіраюць картоплю, зносяць у кучкі ці ў кашы на вазах. Праўда, меў спраўную рыбацкую гаспадарку: два чаўны і розныя там сеткі, мярэжы, бучы, перамёты і шмат іншага, чаму Мікола і назвы не ведаў. Папярэдзіў, што ніхто не павінен ведаць, што ён дома, ні адна жывая душа, а іначай усім будзе каюк. На верстаку ляжалі рубанкі, шархебелі, фуганкі, акатнікі, далаты розных памераў. Яніна прымайстравала каля агню саганкі з вадою. Дзверы адчынены напята. Яна лепш шупіць, што да чаго. “Хо-хо… Думаў – застукае продак на месцы…” – радасна аддыхваецца Другі. Цімох паліў на сотках леташні бульбешнік. Палкоўнік у адстаўцы разгарнуў тоўсты агульны сшытак з акуратна разлінеенымі старонкамі, запісаў маё прозвішча і каардынаты.

Практыкаванне 10. Вызначце, да якой группы лексічных адзінак належаць наступныя прыклады. Свой адказ абгрунтуйце. Патлумачце іх значэнне, падабраўшы агульнаўжывальныя словы.

Тачка, мабіла, класны, папіліць, туфта, аўтамат, хвост, баксы, тусоўка, фірмач, намыліцца, чыталка, англічанка, керагаз, баранка, чайнік, праваліць, сімка.