Практыкаванне 1. Прачытайце выказванні пра мову на рускай мове, перакладзіце на беларускую. Пра якія функцыі ідзе размова? Якая роля роднай мовы?

 

1. Природа страны и история народа, отражаясь в душе человека, выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, оставалось бессмертной и неисчерпаемой сокровищницей народного языка, каждая его форма есть результат мысли и чувства человека, через которые отразились в слове природа страны и история народа.(К. Ушинский)

2. Наш язык – это важнейшая часть нашего общего поведения в жизни. И по тому, как человек говорит, мы сразу и легко можем судить о том, с кем имеем дело: мы можем определить степень интеллигентности человека, степень его психологической уравновешенности…

Учиться хорошей, спокойной, интеллигентной речи надо долго и внимательно - прислушиваясь, запоминая, замечая и изучая. Но хоть и трудно – это надо. Наша речь – важнейшая часть не только нашего поведения, но и нашей личности, нашей души, ума.(Д. Лихачев)

3. Со школьной скамьи каждому известно выражение:“Труд создал человека”.Это классический философский афоризм с необходимостью предполагает, что труд создал и язык. Ведь именно в процессе общественной трудовой деятельности у человека возникла потребность сказать что-то другим членам сообщества.

 

Практыкаванне 2. Якія з прыведзеных азначэнняў, выказванняў суадносяцца са словам мова, якія са словам маўленне? Абгрунтуйце свой адказ.

 

а)… -мова ў дзеянні, мова ў працы;

б) … - сістэма сродкаў, якія забяспечваюць суразмоўніцтва;

в) … - працэс выкарыстання моўных адзінак для перадачы пэўнага зместу;

г) … - найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі;

д) … - з’ява сацыяльная (грамадская), … - з’ява індывідуальная;

е) … - істотная адзнака этнічнага калектыву – народа, нацыі;

ж) … - заўсёды камусьці адрасавана, адбываецца ў пэўных абставінах;

з) … - сукупнасць лексічных, граматычных і іншых сродкаў выражэння думак;

і) … - вуснае і пісьмовае валоданне моваю.

 

Практыкаванне 3. Перакладзіце фрагмент тэксту прафесійнай тэматыкі на беларускую мову, вызначце ў тэксце ўласнабеларускія фанетычныя асаблівасці і марфалагічнае выражэнне (часціна мовы) кожнага слова.

Техническая эксплуатация автомобилей является фундаментом для прохождения технической, экономической, экологической и социальной политики на предприятиях автомобильного транспорта. В последние годы интенсивный рост парка автомобилей предполагает своевременное решение ряда проблем: поддержание в работоспособном состоянии, создание необходимых условий эксплуатации и хранения, обеспечение требуемого уровня безопасности, экономичности и экологичности перевозок.

Практыкаванне 4. Запішыце 5-7 слоў-тэрмінаў па вашай спецыяльнасці, у якіх напісанне не адпавядае вымаўленню. Размясціце іх ў алфавітным парадку і затранскрыбіруйце.

 

Практыкаванне 5. Паспрабуйце пры дапамозе жэстаў і мімікі перадаць наступны дыялог:

 

- Пайшлі з табой пагуляем, а?

- Не магу, мне праз паўгадзіны павінны тэлефанаваць.

Вызначце, што з’яўляцца планам зместу жэстаў і мімічных знакаў. Ці суадносяцца жэсты са словамі гукавай мовы ці напрамую з паняццямі? Ці перадаюць жэсты граматычныя значэнні?

 

Практыкаванне 6. Уявіце сабе наступную сітуацыю: Вы сустракаеце на вуліцы знаёмага і кажаце яму:“Прывітанне! Слухай, скажы Івану, што я на рэпетыцыю сёння не прыйду, да мяне брат прыехаў, фільмы прывёз – клас!”

Якія функцыі мовы тут рэалізуюцца?

 

Практыкаванне 7. Якая з двух асноўных форм мовы – вусная ці пісьмовая – з’яўляецца найбольш старажытнай і больш важнай для чалавека? Як мяняюцца іх суадносіны ў сучасным свеце і чаму?

Практыкаванне 8. Легкавы аўтамабіль “Жыгулі” пры продажы на знешні рынак атрымаў назву “Лада”. Чым другая назва лепшая за першую? Паспрабуйце вызначыць асаблівасці ўласнага імя (у дадзеным выпадку – таварнага знака), якія неабходна ўлічваць у дадзенай сітуацыі.

Практыкаванне 9. Якая з гіпотэз паходжання мовы вам здаецца найбольш праўдзівай? Прывядзіце свае аргументы.

Практыкаванне 10. Назавіце мовы, якія зніклі.

 

Практыкаванне 11. Растлумачце выраз “Мова – адзенне душы чалавека”.

Практыкаванне 12. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў:“Загавары, каб я цябе ўбачыў” ?

Практыкаванне 13. Прачытайце прыказкі. Пра якія функцыі мовы ідзе гаворка ў гэтых народных выслоўях.

Язык і да Кіева давядзе.

Добрае слова далёка чуваць.

Ласкавае слоўка, як сонейка грэе.

Хто болей знае, той болей пытае.

Які розум, такая і гаворка.

Якое пытанне, такі і адказ.

Гаворыць, як тры дні не еўшы.

Невядомая дарога на канцы языка.

Пустая гаворка не пагаворка.

 

Практыкаванне 14. Прачытайце тэкст. Пісьмова вызначце яго тэму і галоўную думку.

 

На вышэйшае жыццё, на глыбіню думкі запазычанай, чужой мовы не хопіць, менавіта таму, што яна нам усё ж будзе аставацца чужой; дзеля гэтага патрэбна мова родная, з якой, так сказаць, нараджаюцца… Толькі засвоіўшы ў магчымай дасканаласці першапачатковы матэрыял, гэта значыць, родную мову, мы будзем здольны ў магчымай дасканаласці засвоіць і мову замежную, але не раней… І вось гэтага “матэрыялу” мы самі пазбаўляем сваіх дзяцей, - дзеля чаго? Каб зрабіць іх няшчаснымі, бясспрэчна. Мы пагарджаем гэтым матэрыялам, лічым грубай і падкапытнай мову, на якой непрыстойна выказваць велікасвецкую думку… Ну, дык ведайце ж, ёсць такая таямніца прыроды, закон яе, паводле якога толькі той мовай можна валодаць у дасканаласці, з якой нарадзіўся, гэта значыць якой размаўляе твой народ, да якога належыце вы…(паводле Ф.Дастаеўскага)

 

Практыкаванне 15. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Якое значэнне мае мова ў культуры народа?

Не только идеи, понятия, но и картины самые сложные, самых тончайших оттенков я могу передать словами. Получается так, как будто бы в человеческом мозгу есть тысячи, может быть, миллионы клавиш, и человек, говорящий словами, как будто играет на этой клавиатуре, и в голове слушателя возникает та же самая симфония.

Вот такая сложная штука язык. Язык – это есть высшая культура человечества.(А. Толстой)