Практыкаванне 1. Перакладзіце на беларускую мову. Выпішыце тэрміны, якія характэрны для прафесійнай дзейнасці аўтамабіліста.

Кривошипно-шатунный механизм состоит из блока цилиндров с головкой и уплотняющей прокладкой, картера, поршней, поршневых колец, поршневых пальцев, шатунов, коленчатого вала, маховика. При неисправности кривошипно-шатунного механизма двигатель из-за уменьшения давления сжатия в цилиндрах (компрессии) не развивает полную мощность, работает с перебоями, перерасходует топливо и масло, во время работы в нем возникают ненормальные шумы и стуки.

Для даведак:

Двигатель – рухавік, неисправность – няспраўнасць, давление – ціск, сжатие – сцісканне, компрессия – кампрэсія, уплотняющий – ушчыльнікавы.

Практыкаванне 2. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, утварыце з імі словазлучэнні.

РУХАВІК УНУТРАНАГА ЗГАРАННЯ


Практыкаванне 3. Утварыце з прыведзенымі словамі словазлучэнні так, каб у адным выпадку яны былі тэрміналагічнымі, а ў другім – свабоднымі славазлучэннямі.

Дуга, поле, хваля, выраз, дрэва, клас, корань, палец, вал, перадача, крыло, шум, форма, блок.

Узор выканання:

Ланцуг – жалезны ланцуг, электрычны ланцуг; стужка – чырвоная стужка, ізаляцыйная стужка.

Практыкаванне 4. Падбярыце азначэнні да прыведзеных тэрмінаў.

Транспарт, аўтамабіль, рухавік, вал, кіраванне, сістэма, вадкасць, газы, станцыя, мацаванне, шкло, механізм, палец, падшыпнік.

Узор выканання:

Перадача – карданная перадача; сістэма – тармазная сістэма.

Практыкаванне 5. Выпісаць тэхнічныя тэрміны.

Сінтаксіс, дроб, крывашып, таваразнаўства, кандэнсатар, паліва, нарыс, тармазная камера, поршань, аспірын, эліпс, выключальнік запальвання, дыяганаль, парастак, вербальны, рэтрансляцыя.

Практыкаванне 6. Словы з двух слупкоў злучыць такім чынам, каб атрымаліся словазлучэнні.

палец

паліўны

мацаванне

сілкавання

каробка

поршневы

механізм

масла

сістэма

задняга маста

помпа

рухавіка

карданны вал

паветраны

бак

газаразмеркавальны

фільтр

вадзяны

ачыстка

перадач

Практыкаванне 7. Складзіце сказы з наступнымі словазлучэннямі.

Сістэма ахаладжэння, вадзяная помпа, масляная помпа рухавіка, паветраныя фільтры, счапленне аўтамабіля, дыск счаплення, каробка перадач, сістэма халастога хода, дызельнае паліва, рама аўтамабіля, задні вядучы мост, сістэма сілкавання.