Беларуская лексiкa naводлe паходжання

Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і ў працэсе моўнай практыкі няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Адпаведна ў лексіцы беларускай мовы вылучаюцца словы спрадвечныя і іншамоўныя.

Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе гістарычнага развіцця з’яўлялася і з’яўляецца спрадвечная лексіка, якая вызначае яе самабытнасць, абумоўлівае асаблівасці сістэмнай арганізацыі мовы. На генетычнай аснове ў складзе спрадвечнай лексікі вылучаюцца чатыры пласты слоў: індаеўрапейскія, агульнаславянскія (праславянскія), усходнеславянскія і ўласнабеларускія.

Індаеўрапейскiя словы найбольш старажытныя, дайшлi да нас з часоў iндаеўрапейскай агульнасцi (да IV тыс. да н.э.): мацi, нос, сын, брат, сястра, сонца, два, ноч, снег, тры. Індаеўрапейскія словы захоўваюць аддаленае падабенства гучання i напicання ва ўcix iндаеўрапейскix мовах - беларускай, рускай, англiйскай, французскай, нямецкай, iспанскай, лiтоўскай, грэчаскай i г.д. Напрыклад: беларус. мацiрус.мать, англ.Mother.

Агульнаславянская лексiка фармiравалася ў перыяд icнавання славянскага адзiнства (IV тыс. да н.э. - ­VI ст.н.э.), калi славяне вылучыліся з iндаеўрапейскай супольнасцi, але яшчэ не падзялiлiся на асобныя групы. Агульнаславянскiя словы з некаторымі фанетычнымi адрозненнямi ўжываюцца ва ўcix славянскix мовах - беларускай, рускай, украiнскай, польскай, чэшскай, балгарскай, серба-харвацкай i iнш.: беларус.хлеб, рус.хлеб, укр.хлiббалг. хляб.

Індаеўрапейскія і агульнаславянскія словы самыя старажытныя ў лексіцы сучаных славянскіх моў. Гэтых слоў налічваецца каля дзвюх тысяч. Паколькі гэтыя словы абазначаюць самыя важныя прадметы, з’явы, прыметы, дзеянні ў прыродзе, акаляючай рэчаіснасці, фізічным і духоўным жыцці чалавека, яны да нашага часу з’яўляюцца найбольш ужывальнымі.

Усходнеславянская лексiка захавалася з часоў гiстарычнага падзелу славян на тры групы - усходнюю, заходнюю i паўднёвую (VI-XII стст.). Да ўсходняй групы адносiлicя продкi сучасных беларусаў, pycкix, украiнцаў, таму ўсходнеславянскiя словы з"яўляюцца агульнымi для гэтых трох моў: дзядзька, nляменнiк, сям’я, куст, вяроўка, снягip, жаваранак, сорак, дзевяноста, журчаць, гуляць, харошы, карычневы.

Уласнабеларускiя словы ўзнiклi тады, кaлi беларуская мова ўжо icнавала ў якасцi самастойнай славянскай мовы (з XIV ст.). Гэтыя словы ўзніклі на яе ўласнай лексічнай аснове, утвораны пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў ад запазычаных лексічных адзінак, адсутнiчаюць у iншых мовах i выяўляюць нацыянальную адметнасць мовы беларускага народа: асiлак, волаm, дрыгва, журавiны, вусень, змрок.

Побач са спрадвечна беларускімі словамі, якія складаюць той асноўны грунт, на якім развівалася і развіваецца лексіка беларускай мовы на працягу многіх стагоддзяў, у ёй існуюць словы, запазычаныя з іншых моў.

3апазычаныясловы трапiлi ў беларускую мову ў вынiку эканамiчных, палiтычных, гандлёвых i культурных сувязей, якiя icнуюць памiж народамi.

У сучаснай беларускай мове icнуюць запазычаннi са славянскix моў (рускай: подзвiг, буквар, вопыт, вобыск, вяшчанне, мясарубка, чарцёж, частотнасць;украiнскай:бадзёры, боршч, плюгавы, журыцца, чупрына, прыгадаць;польскай:моц, скарб, гузiк, скарга, бяспечны, браmэрскi, вiдэлец, вяндлiна, вiльгаць ;са стараславянскай:воблака, неба, дрэва, улада, храм) і з неславянскix моў ( англiйскай: байкоm, баскетбол, бiфшmэкс, блакада, боiнг, бокс, долар, iмпapт, снайпер, старт; нямецкай: жабрак, майстар, слесар, фурман, швагер, вахта, куля, рота, штурм;французскай: абажур, авангард, акрабаm, апарат, ас, аmэлье, афiцыянm, афiша, бардзюр, вадэвiль; лiтоўскай: свiран, гipса, капшук; лaцiнскай: прафесар, сатыра, нота, mэрмiн, цэнтр, сесiя, акт, аркуш;грэчаскай: акадэмiя, геаметрыя, космас).

Запазычаная лексіка пранікла ў беларускую мову з іншых моў дзякуючы сацыяльна-эканамічным і дзяржаўна-палітычным кантактам народаў.

Словы іншамоўнага паходжання, як правіла, маюць свае асаблівасці вымаўлення і правапісу, словазмянення, напрыклад:

· нязменнасць назоўнікаў – авеню, журы, кенгуру;

· пачатковыя гукі о,э – ода, опера, эгіда, эканоміка, экватар;

· гук ф – фраза, фрамуга, фронт;

· неўласцівыя беларускай мове спалучэнні галосных у сярэдзіне слова – чэмпіён, археолаг, вуаль;

· неўласцівыя беларускай мове спалучэнні зычных у корані: кс, пс (суфікс, эліпс), ге, ке, хе (герой, кераміка, схема), дэ, ды, тэ, ты (дэтэктыў, дысцыпліна, тэкст, тыраж), хт, шл, шт, шп (бухта, вахта, шланг, штаб, шпіль), бю, вю, кю, пю, фю (бюро, рэвю, кювет, пюрэ, фюзеляж), лье, нье, цье, сье (калье, ранцье, дасье), ен/эн, ён/он (балон, булён, маёнтак), дл, гв (рыдлёўка, ядловец, гвалт);

· канцавыя спалучэнні аж,анс,ат,ент,ёр,інг/ынг,ум,ус,цы(я) – віраж, баланс, адвакат, арнамент, біліцёр, спінінг, вакуум, вірус, адукацыя;

· часткі слова бія/біё,геа/гео,псіха,філа,фота,эка,логія,акваі інш. – біялогія, геаграфія, псіхалогія, фотааб’ектыў, філалогія, экалогія, акваланг.

Iншамоўнымi словамi нельга злоўжываць. Няма нiякай патрэбы запазычваць словы, калi ёсць свае для назвы пэўных прадметаў цi з"яў.

 

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад месца іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, становішча ў грамадстве, адукацыйнага і культурнага ўзроўню; другія – актыўна ўжываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікамі асобных прафесіянальных ці сацыяльных груп насельніцтва, гэта значыць з’яўляюцца тэрытарыяльна, прафесіянальна ці сацыяльна абмежаванымі. З гэтага вынікае, што лексіка сучаснай беларускай мовы ў адносінах да сферы яе выкарыстання падзяляецца на дзве вялікія групы: агульнаўжывальную (агульнанародную) лексіку і лексіку абмежаванага ўжытку.

Агульнаўжывальная (агульнанародная) лексiка - словы, якiя ўжываюцца ў розных сферах yciмi, незалежна ад месца жыхарства, адукацыi, прафесii носьбiтаў мовы. Яны агульназразумелыя. У склад агульнаўжывальнай лексікі ўваходзяць словы розных лексіка-семантычных груп, розных часцін мовы і розных стылістычных разрадаў: агарод, бацька, варона, каліна, белы, высокі, араць, гатаваць, адзін. Такая лексіка складае аснову слоўнікавага складу беларускай мовы: без гэтых слоў нельга сфармуляваць і выказаць думкі, без іх немагчыма далейшае развіццё і ўдасканаленне самой лексікі.

Лексiка абмежаванага ўжыткуў ключае словы, якiмi карыстаюцца асобныя групы насельнiцтва. У залежнасцi ад сферы прымянення яна падзяляецца на спецыяльную, дыялектную i жаргонную.

Дыялектная лексiка (дыялектызмы) абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы- рэха,буй- вецер,рось- дождж. 3 цягам часу асобныя дыялектызмы могyць пераходзiць у лiтаратурную мову i замацоўвацца ў ёй: акрыяць, бруiцца, веснiцы, пленны. Дыялектная лексіка – крыніца ўзбагачэння агульнанароднай лексікі беларускай мовы.

Спецыяльная лексiка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасцi i падзяляецца на прафесiяналiзмы i тэрмiны.

Прафесiяналiзмы - гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнiкоў асобных прафесiй:тэрмінал (касавы тэрмінал),клава (клавiятура),венiк (вiнчэсцер),мама (мацярынская плата). Прафесіяналізмы па сваёй функцыі набліжаюцца да тэрмінаў, але адрозніваюцца ад іх тым, што застаюцца на ўзроўні паўафіцыйных назваў спецыяльных паняццяў і бытуюць звычайна ў вуснай мове, жывой гутарцы.

Тэрмiны- гэта афiцыйна ўзаконеныя словы, якiя дакладна абазначаюць паняццi розных галiн нaвyкi, тэхнiкi i г.д.(таваразнаўства, касавы тэрмінал –тэрміны ў гандлі, марфема, выказнiк, займеннiк, флексiя, фармант - тэрмiны мовазнаўства; косiнус, лагарыфм, катэт, гiпатэнуза - матэматычныя тэрмiны).

Жаргонная лексiка (жарганiзмы) ужываецца асобнымi групамi людзей, аб"яднаных агульнымi iнтарэсамi, прывычкамi, бытавымi ўмовамі, характарам дзейнасцi. Боль­шасць жаргoннай лексiкi - экспрэсiўна афарбаваныя словы. Выкарыстанне іх - своеасаблiвая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання.