Маўленчы этыкет сістэма ўстойлівых формул зносін, прынятых у грамадстве, якія выкарыстоўваюцца ў тыповых камунікатыўных сітуацыях. Маўленчы этыкет выступае як форма выражэння ветлівасці, паважлівых, добразычлівых адносін да субяседніка. Этыкетныя маўленчыя формулы выкарыстоўваюцца ў сітуацыях знаёмства, звароту, прывітання, развітання, пры выражэнні падзякі, пажадання. прабачэння, просьбы, запрашэння, парады і г. д.

Правілы маўленчага этыкету маюць нацыянальны, адметны характар. Веданне гэтых правілаў дапамагае эфектыўна выкарыстоўваць устойлівыя формы ветлівасці ў адпаведных умовах зносін. Адсутнасць такіх правілаў або непрадуманае іх выкарыстанне могуць ствараць псіхалагічны бар"ер паміж субяседнікамі.

Пры ўжыванні формул ветлівасці трэба ўлічваць іх гістарычную зменлівасць. Так, да сдухачоў у розныя перыяды развіцця грамадства ўжываліся наступныя маўленчыя звароты:таварышы,грамадзяне, грамада,панове, спадарства.

Веданне і дарэчнае выкарыстанне правілаў маўленчага этыкету выяўляе ўзровень агульнай культуры асобы, яе інтэлігентнасць, выхаванасць.

У нашай краіне, у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя, трэба ў аднолькавай ступені валодаць як беларускімі, так і рускімі этыкетнымі маўленчымі нормамі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што аднолькавыя камунікатыўныя намеры ў рускай і беларускай мовах могуць выражацца па-рознаму. Напрыклад, бел. Дазвольце пазнаёміць Вас з.„ і рус.Позвольте представить Вам...(знаёмства); бел. Зрабіце ласку і рус.Сделайте одолжение (як спроба звярнуць увагу); бел.Сардэчна запрашаем і рус.Добро пожаловать (прывітанне-запрашэнне); бел.Так, безумоўнаі рус.Да, конечно (згода); бел. Вельмі ўдзячны, Шчыра дзякую Вам і рус. Большое спасибо, Искренне благодарю Вас (падзяка); бел.На жаль, Вы памыляецеся (Вы не маеце рацыі) і рус.К сожалению, Вы ошибаетесь (Вы не правы )( нязгода).

У беларускім і рускім маўленчым этыкеце існуе цэлы шэраг устойлівых формул, якія неабходна запомніць.

Па-беларуску

Па-руску

у рэшце рэшт, нарэшце

на маю думку, на мой погляд

перш-наперш, перш за ўсё, перад усім

шчыра кажучы, калі праўду казаць

уласна кажучы

на (вялікі)жаль

на шчасце

на ўсякі выпадак

між іншым

па-першае (па-другое…)

так бы мовіць, так сказаць, скажам так

як кажуць

карацей кажучы

наогул, увогуле кажучы

жартам кажучы

і гэтак далей (і г.д.)

і іншыя (і інш.)

і да таго падобнае (і пад.)

в конце концов

по-моему

прежде всего

честно говоря, по правде говоря

собственно говоря

к (большому) сожалению

к счастью

на всякий случай

между прочим

во-первых (во-вторых …)

так сказать

как говорят, как говорится

короче говоря

вообще говоря

в шутку говоря

и так далее (и т.д.)

и другие (и др.)

и тому подобное

Вядома, нельга быць культурным чалавекам толькі на словах. Культура маўленчых паводзін фарміруецца ў комплексе з маральнымі нормамі і этычнамі прынцыпамі грамадства: ветлівасцю, карэктнасцю, далікатнасцю, сціпласцю, абавязковасцю, натуральнасцю, усім тым, што складае змест паняцця культура дзелавых зносін.

Значную частку свайго жыцця чалавек праводзіць на працоўным месцы. Немалаважнымі тут з‘яўляюцца ўзаемаадносіны з начальнікам або падначаленымі, паколькі гэта ўплывае на мікраклімат у калектыве. Уменне весці размову, падтрымліваць гутарку, прымаць рашэнні — гэта неабходныя дзелавыя якасці службовай асобы.

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або службовыя, афіцыйныя зносіны — гэта не толькі абмен інфармацыяй, як гэта звычайна адбываецца ў свецкіх зносінах, яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, заключэнне дамоў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць — гэта ўменне падтрымліваць размову (атрымліваць інфармацыю, выдаваць яе, уменне правільна ставіць пытанні).

У дзелавых зносінах значную ролю ў мове адыгрывае арыентацыя на тэхнічны або тэхналагічны бок справы ці на людзей, якія ўдзельнічаюць у вытворчым працэсе. Ад таго, якія з гэтых каштоўнасцей на першым месцы, у многім залежаць узаемаадносіны паміж начальнікам і падначаленымі, а таксама і паміж супрацоўнікамі. Пры накіраванасці на тэхніку і тэхналогію зносіны набываюць дзелавы тон, пры арыентацыі на чалавека ў ім значнае месца займаюць разам з дзелавымі і чалавечыя ўзаемаадносіны. Якасць зносін залежыць ад мовы суб‘ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Эмацыянальны бок зносін узмацняюць выразная міміка і стрыманыя жэсты.