Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:

1. Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае пэўную сістэму паняццяў, напрыклад, фізічная тэрміналогія. У больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў пэўных галін дзейнасці.

2. Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Характарызуючы семантычныя працэсы ў сучаснай тэрміналагічнай лексіцы, неабходна вылучыць сам факт сінаніміі, антаніміі, мнагазначнасці, аманіміі ў тэрміналогіі.

У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (бедная руда – багатая руда); словаўтваральныя (увод – вывад, гіпертанія – гіпатанія і інш.).

Тэрміны-амонімы часцей за ўсё адносяцца да розных тэрміналагічных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі).

У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны. Значная частка сінонімаў узнікае ў тэрміналогіі ў працэсе ўдакладнення зместу пэўных тэрмінаў у выніку развіцця пэўных галін ведаў.

Словы-тэрміны не могуць існаваць па-за межамі часцін мовы, але ў якасці слоў-тэрмінаў выкарыстоўваюцца толькі назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, рэдка прыслоўі. Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі. Так, напрыклад, поршань, аўкцыён, махавік, рухавік і інш.

У Беларусі ў навукова-тэхнічнай сферы выкарыстоўваецца пераважна руская тэрміналогія, хоць ёсць усе аб’ектыўныя ўмовы для функцыянавання нацыянальнай тэрмінасістэмы. Прычынамі гэтага з’явіліся: дамінуючая роля рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін у рэспубліках былога СССР, эканамічная і палітычная інтэграцыя рэспублік у былым СССР, блізкасць беларускай і рускай моў і значна большая развітасць рускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.

У сучасных жа ўмовах пераарыентацыі навукова-тэхнічных ведаў на ўнутраныя патрэбы Рэспублікі Беларусь узнікае важнейшы аб’ектыўны фактар выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.

Тэрміны-словазлучэнні надзвычай шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах. Напрыклад, сістэма сілкавання, пастаянны ток, акумулятарная батарэя і інш.

Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна, як і лексіка літаратурнай мовы, складаецца з уласных і іншамоўных слоў. Вялікую ролю для запазычвання іншамоўных тэрмінаў адыгрывае руская мова, паколькі шматлікія тэрміны не толькі запазычаны з яе, але і праз яе з іншых моў свету.

 

Лексікаграфія

Лексiкаграфiя (ад грэч.lexikos- слоўнiкавы,grapho-пiшу) - раздзел мовазнаўства, у якiм вывучаюцца пытаннi складання рознага тыпу слоўнікаў. У слоўніках прыводзiцца ў пэўную сiстэму i апicваецца лексiчны склад мовы.

Важнейшая ўмова ўзнiкнення лексiкаграфii - развiццё пicьменнасцi i пашырэнне кнiжнай справы, таму самыя раннiя сляды лексiкаграфiчнай працы ў Беларусi адносяцца да пачатку XVI ст., калi Францыск Скарына на палях друкаваных кнiг тлумачыў значэнне незразумелых многім чытачам слоў i выразаў. Называлicя такiя тлумачэннi глосамi.

Беларуская народная лексiка 50-60-ых гг. XIX ст. адлюстравана ў слоўнiку І.Насовiча «Словарь белорусского наречия» (1870). Створаны гэты слоўнiк на аснове запicаў, зробленых caмім І. Насовiчам у Магiлёўскай, Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай губернях, а таксама на падставе фальклорных твораў i перыядычнага друку. Усяго ў слоўнiку тлумачыцца больш за 30 тысяч слоў. Нягледзячы на тое, што слоўнiк Насовiча быў створаны вельмi даўно, ён i сёння не страцiў свайго значэння як дaвeднiк, як крынiцa для лексiкаграфiчных даследаванняў.

Асаблiва шырока разгарнулася праца па стварэннi рознага тыпу слоўнiкаў беларускай мовы ў XX ст. Працягваецца яна i ў нашы днi.

Вылучаюцца дзве вялiкiя групы беларускix слоўнiкаў: энцыклапедычныя i лiнгвicтычныя.Энцыклапедычныя слоўнiкi апiсваюць сусвет, даюць звесткi з грамадска-палiтычнага жыцця, эканомiкi, навyкi, тэхнiкi, лiтаратуры, мастацтва, геаграфiчныя, гiстарычныя i iншыя давeдкi пра розныя краiны свету, бiяграфii вучоных, гістaрычных асоб, мастакоў, кампазiтараў, вынаходцаў i г. д.

Лiнгвiстычныя (м о ў н ы я) слоўнiкi бываюць аднамоўныя, двухмоўныя i шматмоўныя. У аднамоўных словы падаюцца i тлумачацца на адной i той жа мове. У залежнасцi ад таго, якiя словы тлумачацца i якiм чынам, аднамоўныя слоўнiкi падзяляюцца на арфаграфічныя, тлумачальныя, гicтарычныя, дыялектныя, фразеалагiчныя, тэрмiналагiчныя, слоўнiкi эпiтэтаў, сінонімаў i амонімаў, марфемныя, частотныя i iнш. Двухмоўныя i шматмоўныя слоўнiкi адносяцца да лiку перакладных.

Слова з усёй сicтэмай яго значэнняў, граматычных i стылicтычных памет, з неабходнымi прыкладамi (кантэкстам) утвараюць слоўнiкавы артыкул, будова якога залежыць ад тыпу слоўнiка. Звычайна ў поўны слоўнiкавы артыкул уваходзяць загаловачнае (рэестравае) слова, над якiм ставiцца нацicк, граматычная характарыстыка (часцiна мовы, канчаткi розных форм слоў, родавая прыналежнасць, спражэнне i iнш.), тлумачэнне значэння слова, прыклады ўжывання з мастацкай лiтаратуры, тэрмiналагiчныя i фразеалагiчныя спалучэннi, гicторыя паходжання слова. У слоўнiках можа давацца i стылістычная характарыстыка слова.

У якасцi абавязковых памет для ўcix тыпаў сучасных слоўнiкaў з"яўляюцца граматычныя: для назоўнікаў - род, форма роднага склону адзiночнага лiку, для прыметнiкаў, дзеепрыметнiкаў, парадкавыx лiчэбнiкаў i некаторых займеннiкаў - родавыя формы, для дзеясловаў - форма l-ай, 2-ой, 3-яй асобы адзiночнага лiку.

Спецыяльныя найменні пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці і інш. сістэматызуюцца і апісваюцца ў тэрміналагічных слоўніках. У залежнасці ад жанравай спецыфікі ўсе слоўнікі падзяляюцца на дзве групы – перакладныя і тлумачальныя. Большасць беларускіх перакладных тэрміналагічных слоўнікаў – гэта двухмоўныя выданні. Беларускія перакладныя слоўнікі могуць утрымліваць тэрміны з некалькіх сумежных або блізкіх галін. Такім з’яўляецца слоўнік М.М.Касцюковіча, І.У.Люшціка, В.К.Шчэрбіна “Русско-белорусский словарь, математических, физических и технических терминов (1995г.)